Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
ModernLib.Net / Отечественная проза / Троепольский Гавриил / Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - Чтение
(стр. 12)
Автор:
|
Троепольский Гавриил |
Жанр:
|
Отечественная проза |
-
Читать книгу полностью
(333 Кб)
- Скачать в формате fb2
(138 Кб)
- Скачать в формате doc
(142 Кб)
- Скачать в формате txt
(137 Кб)
- Скачать в формате html
(139 Кб)
- Страницы:
1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12
|
|
Але раптам... Што б гэта магло абазначаць? Па лесе пракацiўся глухi кароткi шум - глыбокi ўздых. Было вельмi падобна на ўздых палёгкi ад таго, што пасля доўгага чакання жыццё абуджаецца зноў, ужо азначылася язычкамi раскрыўшыхся пупышак. Iнакш чаму ж варухнулiся галiнкi i ўслед за гэтым засвiсталi сiнiцы, а дзяцел бадзёра застрачыў музычным барабанным россыпам, клiчучы сяброўку, апавяшчаючы лес пра пачатак кахання? Ён жа адзiн з першых, як i слонка, падае сiгнал да ўрачыстае вясновае сiмфонii, але толькi слонка клiча цiха, у прыцемках, асцярожна, клiча зверху: "Хор-хор! Хор-хор!" - гэта значыць, добра-добра! А дзяцел, знайшоўшы сваё дупельца на запаветным суку, неўтаймавана, смела, рашуча абвяшчае на спрадвечным iнструменце радасцi: "Пр-р-р-р-р-р-р-р-р-рыгажосць!" Таму i ўздыхнуў лес з палёгкаю, што цуд пачаўся i прыйшоў час здзяйснення надзеi. I птушкi адгукнулiся яму, магутнаму велiкану i выратавальнiку. Iван Iванавiч чуў гэта выразна. Ён жа i прыйшоў сюды, каб паслухаць лес. I ён быў бы шчаслiвы, як i кожны год, у такiя часiны, калi б на краю палянкi не адрознiваўся пятняк, абазначаны толькi свежаю зямлёю, змешанаю з апалым мiнулагоднiм лiсцем. Сумна глядзець на такi пятняк вясною, ды яшчэ ў самым пачатку агульнай радасцi ў прыродзе. Але затое знiзу ўгору добрымi, наiўнымi, ласкавымi i невiноўнымi вачаняткамi глядзеў на Iвана Iванавiча новы маленькi Бiм. Ён паспеў пакарыць ужо Толiка, ён так i пачаў жыць з дабраты, маленькi Бiмка. "Якi ж будзе ў яго лёс? - падумаў Iван Iванавiч. - Не трэба, не, не трэба, каб у новага Бiма, якi пачынае жыццё, паўтарыўся лёс майго сябра. Не хачу гэтага. Не трэба". Iван Iванавiч устаў, выпрастаўся i амаль што ўскрыкнуў: - Не трэба! Лес кароткiм рэхам паўтарыў некалькi разоў: "Не трэба... не трэба... не трэба..." I зацiх. А была вясна. I кропелькi неба на зямлi. I было цiха-цiха. Так цiха, быццам i няма нiдзе нiякае бяды. Але ўсё-такi ў лесе нехта... стрэлiў! Тройчы стрэлiў! Хто? Нашто? У каго? Магчыма, нядобры чалавек паранiў таго прыгажуна дзятла i двума набоямi дабiваў яго... А магчыма, нехта з паляўнiчых закапаў сабаку, i было яму тры гады... "Не, не спакойна ў гэтым блакiтным палацы з калонамi з жывых дубоў", - так падумаў Iван Iванавiч, стоячы з непакрытаю белаю галавою i гледзячы ў неба. I гэта было падобна да вясновае малiтвы. Лес маўчаў.
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12
|