Современная электронная библиотека ModernLib.Net

Драбы (на белорусском языке)

ModernLib.Net / История / Случанский Владимир / Драбы (на белорусском языке) - Чтение (стр. 3)
Автор: Случанский Владимир
Жанр: История

 

 


      "Гаспадару.
      Кароль вядзе перамовы з крыжакамi аб усуненьнi Вашай Высокасьцi, карыстаючыся з Вашай адсутнасьцi й будучай немачы пасьля сутычкi з Ханам.
      Млынар"
      Пан Януш выцягнуў дзесь з-пад панцыра персьцень зь Ярылавым Крыжам i таксама паклаў перад Каралём.
      Асьцярожна, двума пальцамi, Ягайла падняў персьцень. Разгледзеў яго i раптам павярнуўся да пана Януша:
      - У грамаце разумееш?
      - Не, Ваша Каралеўская Мосьць!
      - Ведаеш, што тут напiсана?
      - Не! Ваша Каралеўская Мосьць!
      ...Запаветныя дзьверы йзноў адчынiлiся, i адтуль, горда падняўшы галаву, выйшаў пан Януш. На шыi ў яго цьмяна, але прываблiва, паблiскваў залаты ланцуг. Нi на каго нават не зьвярнуўшы ўвагу, пан Януш накiраваўся да выхаду.
      Пераганяючы яго й ласкава ўсьмiхаючыся, да выхадных дзьвярэй кiнуўся пан з Чэрвiцы й, шырака iх разчынiўшы, нiзка пакланiўся:
      - Маё нiжэйшае ўшанаваньне, Яснавяльможнаму пану Рыцару зь Езёрска!
      - Мае Чэрвiцы, пся маць... але дарую iх табе! - горда кiнуў пан Януш, нават не зiрнуўшы на прынiжанага валадара злашчасных Чэрвiц.
      У гэты самы дзень, пан Януш выехаў з Кракава назад у Лiтву.
      5. НА ПЕРАВОЗЕ
      Разпырскваючы вадкае балота, па шляху на Тураў рысьсю пасоўваўся невялiкi аддзел коньнiкаў, закутых у жалеза. На чале аддзелу ехаў Рыцар з залатымi шпорамi й арлiным крылом на шоламе. Да шышака адразу-ж пад крылом прымацована едвабная рукавiчка, прышпiленая Дамай сэрца, паннай Карусяй Хадкевiчоўнай. Рукавiчка намокла й згубiла вобраз чароўнай ручкi... Але ня гэта зараз займае думкi шляхетнага Рыцара. Рукавiчка высахне, але вось да Турава трэба дабрацца сёньня. А цi будзе яшчэ паромшчык на Прыпяцi ў гэтакую пару? Рыцар паддае шпорамi, i яго шэры ў яблыкi конь пераходзiць на галёп. Адстаўшы на некалькi крокаў пачот - таксама паддае ходу. Чмякае балота, бразгае зброя, храпцяць конi. Калышуцца тонкiя доўгiя дзiды. Шырокiя плашчы коньнiкаў i пакрывалы мiгочуць шматколерным ураганам.
      Да Прыпяцi яшчэ далёка, а з коней ужо камякамi ляцiць шум. Ад пачоту аддзяляецца коньнiк у чорнай расе, але зь мячом пры баку, i, параўнаўшыся з Рыцарам, прамаўляе:
      - Сыне мой, цi не пара даць коням перадыхнуць? Цiшэй едзеш, далей будзеш, як кажуць старыя людзi...
      - Ад таго мейсца, куды едзеш... - бурчыць незадаволена Рыцар у адказ, але пачынае патрыху стрымлiваць бег каня. - Вам бы ўсiм толькi перадыхаць ды адпачываць...
      Празь некаторы час едуць моўчкi, прыслухваючыся да прадвячэрняе цiшынi. Рыцар шчыльней абгортваецца зьвiльгатнелым плашчом, падтыкае яго за каленi й стульвае мацней да шыi.
      З далячынi даносiцца яшчэ няясны, але зразумелы шорах. Рыцар iзноў паддае шпорамi, i ўся кавалькада на поўным скаку, выносiцца на бераг магутнае Прыпяцi. Адлiваючы колерамi сталi, паўнаводная рака спакойна й упэўнена плыве на ўсход. Густыя непраходныя лясы, поўныя дзiчыны, шчыльна абступiлi яе берагi. Неабсяжныя абшары балот разьлеглiся наўкола. Дзе нi дзе, у гэтым "Гэрадотавым моры" трапляецца стойкi грунт. Вось на адным з такiх "востраваў" сярод топкiх балот, вырас непрыступны Тураў.
      На правым беразе ракi праз шэры паўзмрок, ледзь блiскае асьветленае лучынай акенца ў хаце перавожчыка.
      - Гэ-э-э-эй! На пераво-о-зе! - гукае адзiн з коньнiкаў.
      Нiхто не адзываецца. Конi ўзбуджана фыркаюць, стараючыся дабрацца да вады, i коньнiкам каштуе вялiкага высiлку, каб утрымаць iх. Нарэшце знаходзяць звон, прывешаны да галiны старое карчакаватае бярэзiны, i праз раку нясуцца поўныя загаднага прызыву, гукi...
      * * *
      Мiж тым, у хаце перавожчыка сабралася ўся сям'я. Перавожчык Мацей Вадзянiк, празваны так за вялiкае сяброўства з вадой - паром ягоны працаваў у часы найбольшых разьлiваў i нiколi ня быў сарваны. Рыба, як здавалася, сама йшла яму ў рукi, плаваў сам як рыба, i сыноў навучыў. Меў ужо за семдзесят гадоў, але сiлай i здароўем мог паганарыцца перад кожным. Сыны яго: Якуб, Кiрыла й Марко не адставалi ад бацькi нi ў сiле, нi ў здароўi, нi ў спрыце. Мацi iх, Грыпiна, была з роду Клубоўскiх, а ў гэтым родзе, як ведама, не было такога, каторы сам на сам не завалiў-бы мядзьведзя.
      Павячэраўшы пасьля праведных трудоў на пароме й пры гаспадарцы, уся сям'я ўважна слухала, як бацька пры сьвятле лучыны, па складах чытаў Эвангельле. Якуб, Кiрыла й Марко чытаць ня ўмелi i з захапленьнем прыглядалiся да вуснаў бацькi, каторы, не сьпяшаючыся й водзячы пальцам па радкох стара-славянскага пiсьма, вымаўляў:
      "...I скажа Цар iм у адказ: запраўду кажу вам: тое, што вы зрабiлi аднаму з гэтых меншых братоў Маiх, вы зрабiлi Мне. Тады скажа i тым, што налева: iдзiце ад мяне праклятыя ў вагонь вечны, прыгатаваны чарту i анёлам ягоным. Бо я хацеў есьцi, i вы не далi Мне; прагнуў, i вы не напаiлi Мяне; быў у дарозе, i вы не прынялi Мяне; быў нагi, i не адзелi Мяне; быў хворы i ў вязьнiцы, i не даведалiся Мяне. Тады i яны скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! Калi мы бачылi Цябе галодным, цi прагнучым, цi ў дарозе, цi нагiм, цi хворым, цi ў вязьнiцы i не паслужылi Табе? Тады скажа iм у адказ: сапраўды кажу вам: як вы не зрабiлi гэта аднаму з гэтых меншых, то не зрабiлi Мне. I пойдуць гэтыя на муку вечную, а праведнiкi ў жыцьцё вечнае..." - Мацей замоўк i прыслухаўся. Знадворку несьлiся прызыўныя гукi звону.
      - Бач, яшчэ нехта едзе! - зьдзiвiўся ён. - У гэтакую пару толькi на пячы сядзець, а не па лесу бадзяцца.
      Але нiчога ня зробiш, людзi чакаюць, i ўся сям'я Вадзянiка, апранаючыся на хаду, рушыла да ракi.
      - Эк, як разьнесла маладзiцу! - прамовiў Мацей, акiнуўшы вокам паўнаводную Прыпяць.
      - З дапамогай Божай, як-небудзь малым паромам i перавязём - адказаў Якуб, стараючыся праз змрок разглядзець супрацьлежны бераг.
      Перахрысьцiўшыся, Мацей, Кiрыла й Марко скочылi на хiсткi памост парому. Грыпiна й Якуб узялiся за корбу. Корба зарыпела, застагнала, i паром паволi адчалiў ад берагу ды паступова разтаў у цемры. Тоўсты прасмолены канат нацягнуўся, як струна. Вада з шумам i булькатам абмывала тоўстыя палi прычалу. Грыпiна й Якуб з усiх сiлаў паварачвалi драўлянае кола корбы, каторае праз просты блёк на другiм беразе, цягнула паром. Нарэшце корба стала...
      Пачулася конскае йржаньне, галасы людзей, i ўмоўны сьвiст Мацея. Закруцiлi корбу ў адваротны бок. На гэты раз праца iшла лякчэй - нехта застаўся на тым беразе й дапамагае.
      - Яшчэ раз прыйдзецца, - заўважыла Грыпiна.
      - А можа й ня раз... - дадаў Якуб, налягаючы на корбу.
      Паром iшоў усё лякчэй i лякчэй. Прайшоўшы самую быстрыню й не адчуваючы ўжо моцнага напору вады, ён хутка наблiжаўся да берагу.
      - Гэ-гэ-гэй! - даляцеў голас Мацея - Павальней! Павальней!
      Грыпiна й Якуб круцiлi кола штораз павальней, але на столькi, каб ня даць канату аслабнуць, i паром прыстаў да прычалу амаль без штуршка. Моцныя рукi Якуба хутка замацавалi канат, кiнуты Мацеям, за ўбiтую ў зямлю палю. Убраўшы жордку, творачую поручнi на пароме, на бераг сыйшлi, вядучы ўповад каней, восем узброеных людзей.
      - Цi шмат там яшчэ? - пацiкавiлася Грыпiна.
      - Чатырох... - буркнуў у адказ Кiрыла, адштурхаючы доўгiм вяслом паром ад берагу.
      Перавёзшы рэшту падарожных, Мацей запрасiў iх у хату - пагрэцца й абсушыцца. Рыцар, зiрнуўшы на неба, запытаў:
      - Цi Князь Вiтаўт ужо ў Тураве?
      - Чаго-ж бы яму тут быць? - зьдзiвiўся Мацей. - Яго чакаюць у Мозыры. Будзе там днi праз два, а мо й раней.
      Госьцi моўчкi перазiрнулiся...
      - Вядзi, хаме, у хату! - загадаў Рыцар, перадаючы каня свайму збраяносцу.
      Мацею не спадабаўся гэты пыхаты госьць, але, будучы чалавекам набожным i гасьцiнным, прамаўчаў i, зварочваючыся да старэйшага сына, прамовiў:
      - Ты, Якуб, дапамажы там з коньмi. Завядзi там у стайню й сенца падкiнь, бач як змарылiся бедныя. Хай паастынуць трохi, тады напоiш.
      Падарожнiкi разьмясьцiлiся ў хаце, як у сябе ўдома, не пакiнуўшы мейсца гаспадарам i не пытаючыся дазволу. Паразьвешвалi мокрыя плашчы й папоны, панцыры, зброю, шчыты. Расьселiся й разьляглiся, хто дзе змог: на лавах, на печы, на палку й нават на падлозе. Мацей, абапёршыся плячом на касяк, пахмурна назiраў за нахабнымi гасьцямi.
      - Чаму, пане, пiўцом не частуеш? - зьвярнуўся да яго падарожнiк у чорнай расе.
      - Хто пачувае сябе ўдома ў чужой хаце, той павiнен сваё мець, а я частую толькi гасьцей, Богам пасланых!
      - А ты ведаеш з кiм ты гутарыш?
      - Усё роўна! Я гэтак i з самiм Мiтрапалiтам Маскоўскiм i Наваградзкiм Фоцiем гутару! - адрэзаў Мацей, рашыўшы сабе, што мае справу з ксяндзом цi нейкай iншай духоўнай асобай.
      - Я не пра сябе кажу - зьмяшаўся ксёндз. - Я пра Яснавяльможнага пана... i ён указаў на Рыцара, каторы, прытулiўшыся сьпiнай да гарачай печы, праз апушчаныя павекi назiраў за Мацеям.
      Мацей зьмерыў яго паглядам i адказаў:
      - Шмат людзей я перавозiў на сваiм вяку праз Прыпяць, i з залатымi шпорамi й бяз шпораў, i мужыкоў, i шляхцiцаў, i Ваяводаў, i Князёў, i нiколi нiхто не назваў мяне хамам. Нiколi не было такога, каб мне не было мейсца ў маёй хаце. У нас на Белай Русi прызвычаiлiся шанаваць гаспадара, а ў адказ i гаспадар шануе госьця. Так-та яно!
      Ксёндз ужо адчынiў рот, каб нешта адказаць на такую дзёрзкасьць, як маўчаўшы дасюль Рыцар спынiў яго гнеўным жэстам, i, зварочваючыся да Мацея прамовiў:
      - На сёньня досыць! Трэба спаць! Заўтра пагутарым болей!...
      У гэту ноч сямья Вадзянiка спала ў хляву на сене.
      Уночы ўдарыў першы мароз. Скаваў лужыны звонкiм лядком i пакрыў усё наўкола крохкай намаразьзю. Неба праясьнiлася й адкрыла бяздонную блакiтную далячынь, ад якой аж рэзала ў вачах.
      Мацей цiхенька, каб не пабудзiць сьпячых сыноў i жонку, выйшаў з хлява i, удыхаючы поўнымi грудзьмi сьвежае марознае паветра, стаў над берагам Прыпяцi. Акiнуў вачамi яе вольныя магутныя воды, прыбярэжныя дрымучыя лясы, i ўчарашняя крыўда яшчэ з большай гораччу падступiла к горлу ды сьцiснула сэрца.
      - Эх, крумкаччо, ненавiснае! Няма ўправы на вас... Але дачакаецеся...
      - Не журыся, бацька! - пачуўся голас Якуба. - Пацярпi! Пагуляем яшчэ й мы ў гэтых паноў на трызьне!
      Мацей са зьдзiўленьнем глянуў на сына, каторы, апрануты ў кальчугу i падпярэзаны мячом, нячутна падыйшоў ззаду.
      - А адкуль ты ведаеш мае думкi?
      - Бо яны й мае! Вось толькi ты, бацька, затрымлiваеш гэты момант...
      Памiж бацькам i сынам завязалася гутарка, якая адбывалася кожную ранiцу, ад таго часу як Вiтаўт вырушыў з войскам насустрач мангольскай Гардзе.
      - Як-жаж гэта? - схiтрыў Мацей, робячы выгляд, што не разумее нацяку сына. Яму было радасна на душы, што сын не адракаецца ад раз вызначанай мэты й усёй сваёй iстотай iрвецца да яе, але аслухацца бацькавай волi не адважваецца.
      - Звычайна! Гнаць трэба ўсякую пошасьць з нашай зямлi! - ухiлiўся i Якуб ад простага адказу.
      - Але-ж, але! Гнаць iх у шыю! Вось Гаспадар Вялiкi Князь i гонiць iх. Крыжакоў пагнаў з-пад Вiльнi, Татарву спынiў на Ворскле, Маскалям строга заказаў не патыкацца да Смаленску, пагонiць i гэтых панкоў, толькi шэрсьць на iх закурыць! Дачакаюцца!
      - Эх, бацька, бацька, ведаеш добра, аб чым я кажу, - уздыхнуў Якуб.
      - Нiчога я ня ведаю. Не разумею, што ты круцiш i куды гнеш...
      - Пусьцi мяне да Гаспадара! Ня будзе табе сорамна за Якуба! Вось на гэты меч прысягаю...
      - Э не! Калi так кажаш, то прыпомнi наказ Самаго Гаспадара!
      А наказ гэты Вялiкакняжы Якуб добра памятаў:
      "Каб стаяў Вадзянiк на мейсцы сваiм! Каб працаваў перавоз iспраўна, i не было-бы затрымкi нi ў дзень, нi ў ночы, бо на карацейшым шляху стаiш да земляў Кiеўскiх, i службу нясеш дзяржаўную, i ня менш адказную чым найадважнейшы з Драбаў маiх! I карысьць Вялiкаму Княству Лiтоўскаму прыносiш вялiкую!"
      Нiчога тут ня зробiш, супраць волi бацькi й Гаспадара ня пойдзеш. Пастаяўшы трохi на мейсцы, як бы спадзяючыся, што бацька перадумае й што-небудзь пацяшальнае скажа, але не дачакаўшыся, Якуб уздыхнуў, пайшоў пад паветку, набраў абярэмак дроў i панёс у хату.
      Мацей, правёўшы сына вачамi, поўнымi пяшчоты й гонару, узвалiў сабе на плечы торбу з воўчымi пасткамi й рушыў уверх уздоўж берагу, абiваючы лапцямi крохкую намаразь.
      Як раптам, з грукатам адчынiлiся дзьверы, i з хаты выскачыў Якуб зь мячом у руцэ. Адразу-ж за iм сталi выбягаць узброеныя госьцi. Мацей спачатку не зразумеў, у чым рэч, але, убачыўшы, як чатырох ваяроў акружылi Якуба й, размахваючы мячамi, пачалi насядаць на яго, Мацей шпурнуў убок торбу з воўчымi пасткамi й рынуўся на дапамогу сыну, ухапiўшы на хаду першую трапiўшую пад руку жэрдку.
      Якуб адбiваўся моўчкi, удала адводзячы ўдары й адступаючы ў напрамку Прыпяцi. Мячы зь ляскам i скрыгатам высякалi снапы iскраў. Мацей падбег у той момант, калi Якуб, ужо на самым беразе, вялiзарным скачком адхiлiўся ад астрашэннага ўдару ў сьпiну ды з усяе сiлы сякануў па галаве аднаго з нападальнiкаў. Жордка Мацея аж сьвiснула ў паветры, калi ён, напружыўшы ўсе свае сiлы, апусьцiў яе на галовы напасьнiкаў. Адзiн зь iх адразу-ж павалiўся, як калода, з разьбiтым чэрапам, другi, закруцiўшыся на мейсцы, з прарэзьлiвым енкам пакацiўся па абмерзлай траве. У гэты момант павалiўся й Якуб, глуха войкнуўшы. Мацей разгублена глянуў на сына, каторы, разьцягнуўшыся ўва ўвесь рост, прымяў да зямлi стралу з татарскiм апярэньнем. Не пасьпеў Мацей нiчога й падумаць, як ацалелы з напасьнiкаў секануў яго па галаве, зьнёсшы адным ударам палову чэрапа й плячо.
      Пачуўшы шум, з хлява выбеглi рэшткi сям'i Вадзянiка, як-раз у той момант, калi Рыцар, стоячы на ганку, пэўнай рукой выпусьцiў стралу ў Якуба. Грыпiна з прарэзьлiвым крыкам, ухапiўшы вiлы, кiнулася на забойцу сына. Але не пасьпела яна зрабiць некалькi крокаў, як тэтыва луку дзвэнькнула ў другi раз, i Грыпiна павалiлася, як падкошаная, са стралой у сэрцы. Кiрыла падхапiў вiлы й кiнуў iх, цэлячы ў грудзi зьнявiднаму гасьцю, але Рыцар сваечасова ўхiлiўся, i вiлы ўбiлiся ў сьцяну, прыбiўшы да яе чорную расу ксяндза.
      - Маеце на пядзю шчасьця, - заўважыў яму Рыцар.
      - Езус Хрыстус - толькi й змог прамовiць у адказ пацярпелы.
      Тым часам, рэшта гасьцей навалiлася на Кiрылу й Марка, i хутка ад iх засталiся пацятыя шматкi...
      - Ну вось! Шаноўны айцец Карафа, цяпер можаце спакойна скончыць вашу працу з абразамi, - зьвярнуўся Рыцар да ксяндза. - Больш вам нiхто не перашкодзiць. Але пасьпяшайцеся...
      - Не! Не! Сыне мой. Не жадаю нават i дакрануцца да iх. У iх нячыстая сiла! - i ксёндз, перастрашаны да глыбiнi душы, пачаў хуценька хрысьцiцца, мармычучы модлы пад нос, i перабiраючы пацеркi ружанца.
      Да ганку падвялi коней. Рыцар i ксёндз улезьлi ў сёдлы й яшчэ раз акiнулi паглядам падворак Вадзянiка.
      На беразе, недалёка ад перавозу, ляжалi трупы - трупы Мацея, Якуба й трох ваяроў. Пасярэдзiне падворка: Грыпiна са стралою ў грудзях i пасечаныя Марка й Кiрыла.
      Рыцар размахнуўся й кiнуў татарскi лук у бок сваiх пабiтых чэляднiкаў, калчан са стрэламi паляцеў усьлед.
      - Сын мой, вы найразумнейшы з вояў, якiх я толькi ведаў, - узрушана прамовiў ксёндз, зразумеўшы выкрут Рыцара.
      Рыцар нiчога не адказаў. Самазадаволена ўсьмiхнуўся, даў шпоры каню пад бакi, i ўся кавалькада хутка зьнiкла зь вiду, парушаючы цiшыню прабуджаючайся пушчы.
      Калi сьцiхла бразганьне зброi, зь лесу асьцярожна вылезла чалавекападобнае стварэньне. Твар, аброслы сiвой барадой, даўгiя сiвыя валасы, поўныя шышкаў дзядоўнiку, зьвешваюцца на лоб, захiнаючы гарашчыя вочы, казьлiныя скуры, надзетыя шэрсьцю наверх, зьмешвалiся з барадой i вусамi. У руцэ гэтага ляснога стварэньня цьмяна паблiсквае нож. Крадучыся i неяк дзiўна струхваючыся, стварэньне наблiзiлася да Грыпiны, Кiрылы й Марка. Хуткiмi, спрытнымi рукамi абмацала iх i, адмоўна патрусiўшы барадой, накiравалася да Мацея. Памацала яго й раптам застыла нерухома - на дарозе чуўся гук наблiжаючагася возу. Лясны чалавек адным скачком апынуўся ў лесе, але, не адыходзячы далёка, захаваўся ў кустах.
      Воз рысьсю выкацiў к перавозу. Два барадатыя паляшукi разам саскачылi зь яго й са страхам азiрнулiсдя наўкола: трупы й кроў, груганьнё ў паветры...
      - Сьвят!... Сьвят!... Сьвят!... Завяртай! - выгукнуў адзiн, i воз загрукацеў у адваротную дарогу.
      Як толькi грукат воза сьцiхнуў, лясны чалавек вылез з кустоў i ў два скачкi апынуўся каля аднаго з разпасьцёртых ваяроў. Блiснуў нож, i апрытомнеўшы перад гэтым напасьнiк сканаў. (Гэта быў той, што ўпаў другiм ад жордкi Мацея зь перабiтым крыжам.) Цяпер да Якуба... Валасатае стварэньне абмацало яго й, прамармытаўшы: "Вялiкi Ярыла ласку сатвароха!", узвалiў яго сабе на плечы. Нагамi размазаўшы Якубаву кроў да самай вады, рушыў у лес.
      Насупiлася магутная Прыпяць, забулькатала мацней у прыбярэжных карэньнях са злосьцяй непамернай. Лес ёй у адказ зашамацеў гальлём i заскрыпеў векавымi стаўбурамi волатаў-дубоў, пасылаючы нямы праклён крывавым наезьнiкам, парушаючым спрадвечны парадак...
      6. БАЯРЫН ЛУКА РАЦIШЧЭЎ
      У ночы выпаў першы сьнег. Тонкiм пушыстым дываном пакрыў зьмёрзлую шэрую зямлю. Вераб'i, натапырыўшыся, тулiлiся блiжэй да будынкаў, не падымаючы ўжо такога галасу.
      Шумiлiна прачнулася. Зарыпелi журавы калодзезяў, замычэлi каровы, зарыпелi па першаму марознаму сьняжку сялянскiя вазы.
      Грубы барадаты карчмар выйшаў на ганак. На ўвесь рот пазяхнуўшы, перахрысьцiўся пэўным i размашыстым рухам, пачухаў у барадзе i зазначыў:
      - Вось i зiма. Ласкава просiм!
      - Больш гасьцей будзе... - кiнуў у адказ праходзячы мiма вартаўнiк зь дзiдай на плячы й ляскоткай за пасам.
      - Дзякую на добрым слове, - i карчмар нiзка пакланiўся.
      - Гэй! Захар Кузьмiч! - прагрымеў раптам бас Шумiлiнскага Войта. - Што гэта за госьцi да цябе ўчора заехалi?
      - А-а-а, шаноўны Пётра Ларывонавiч! Ласкава прашу... Ласкава прашу, заходзьце! Нашыя дзьверы заўсёды насьцеж для Вашае Мiласьцi! Ласкава прашу! Кварту загадаеце?... Цi мо поўкварты?... З капустай квашанай, цi мо' з грыбкамi? Ласкава прашу... - Захар Кузьмiч нiзка пакланiўся падыходзячаму Войту. Але войт ня надта сьпяшаўся. Падабраўшы крысы шырачэннага кажуха, ён памаленьку пралез праз вузкую фортку й, пагладжваючы здаравеннай мазолiста рукой кучаравую бараду, накiраваўся да ганку. Захар Кузьмiч рысьсю кiнуўся яму насустрач:
      - Ласкава прашу... Ласкава прашу...
      Што праўда, Войт Пётра Ларывонавiч любiў пацягнуць, але ў карчму заглядаў рэдка. Для гэтага трэба было нейкае адмысловае нагоды, як сёньня.
      - Зайду, зайду... Кiнь ужо выдыгаць, Захарэ. Не люблю я гэтага твайго "ласкава прашу". Як трэба мне зайсьцi, то хоць i не хацецiмеш -зайду, а як ня трэба, то й ня ўласкавiш.
      - Ласкава прашу, зрабiце такую ласку, ласкава прашу, Пётра Ларывонавiч... - не сунiмаўся карчмар.
      - Ну й сьлiзкi-ж ты, Захарэ! Няўжо цябе самаго ня нудзiць, так як мяне, ад гэтага блюзьнерства?
      - Дык як загадаеце, кварту цi паўкварты? Ласкава прашу... Баярын нейкi Маскоўскi. Адразу па прыезьдзе загадалi гуся смажанага, гарэлкi й квасу... Зайдзiце, Пётра Ларывонавiч, зрабiце такую ласку...
      - Ня ведаеш, кажаш? Наскрозь цябе, Захар, бачу, але хай ужо па-твойму будзе, - i Войт цяжкай хадой накiраваўся ў дзьверы.
      Баярын ужо быў устаўшы, калi Пётра Ларывонавiч, з клубамi пары ўвалiўся ў карчму. Паважна перахрысьцiўшыся на абразы, ён прывiтаўся:
      - Многiя лета Князю Маскоўскаму!
      Баярын моўчкi пахiлiў галаву, цi то ў знак згоды, цi то замiж прывiтаньня, але застаўся сядзець на мейсцы. Войт зь цiкавасьцю прыгледзеўся госьцю ў доўгай, гафтаванай золатам рызе, з-пад якой вiднелася кальчуга, у мангольскiх ботах з закручанымi ў гару наскамi. Доўгая барада зь сiвiзной, доўгiя тонкiя пальцы, усыпаныя дарагiмi перстнямi, сухi жылiсты твар з малымi й надта сьветлымi вачамi, высокi маршчынiсты лоб...
      - З ласкi Гаспадара Вялiкага Князя, - перарваў маўчаньне Пётра Ларывонавiч - буду тутэйшым Войтам пры Ваяводзе Вiцебскiм!
      Баярын гнеўна зiрнуў на Войта й адказаў:
      - Лука Рацiшчэў! Баярын Пасол ад Гасудара Маскоўскага да Князя Лiтоўскага!
      - Ну што-ж, Баярын, калi ня хочаш размаўляць, кланяцца ня будзем! - i войт накiраваўся да стала, грымнуўшы на хаду: Гей! Захарэ! Кварту з грыбамi!
      Бачачы, як безцырымонна захоўваецца Войт, Баярын прамовiў:
      - За такую абразу, буду жалiцца самаму Князю й прасiць адпаведнае кары, бо халопу не належна сядзець у прысутнасьцi Баярына!
      - Хто халоп? - прашыпеў праз зубы, устаючы, Войт. - Я халоп?... Ня будзь ты, Баярын, паслом, пазваў-бы я цябе на ўтаптаную зямлю, пеша цi конна! I мусiў-бы ты, Баярын, станавiцца, бо абразiў ты Драба Лiтоўскага! - Тут Войт шырака разхiнуў кажух, i атарапелы Баярын к свайму зьдзiўленьню пабачыў на палатнянай гафтаванай кашулi - залаты рыцарскi пас.
      Пётра Ларывонавiч двумя каўткамi асушыў кварту гарэлкi, прыкусiў квашаным грыбам i выйшаў з карчмы, моцна ляснуўшы дзьвярыма.
      Баярын з падзiву аж раскрыў рот. Ён нiколi ня мог сабе ўявiць, што пад гэтакiм звычайным кажухом мог хавацца залаты рыцарскi пас - адзнака шляхетнасьцi й адвагi.
      - Ваша Сьветласьць, бацюхна Баярын, ня гневайся, ласкава прашу... Пётра Ларывонавiч пашумеў, а потым сам шкадаваць будзе, - замiтусiўся наўкола госьця карчмар. - Ён у нас лагодны чалавек, дарма што Войт. Ня гневайся, бацюхна... Ласкава прашу...
      - Зь якога роду Войт вашы? Баярскага цi паспалiтага? - пацiкавiўся Баярын, ведаючы, што ў Лiтве Драбам можа стаць звычайны сялянiн, маючы розум, адвагу ды сiлу.
      - Рыцарскага, бацюхна, рыцарскага! Яго пакойны бацька, Ларывон Кiрмунтавiч, яшчэ зь Вялiкiм Князем Альгердам на Маскву хадзiў. А пазьней загiнуў ад Караля Ягайлы Альгердавiча за тое, што Вялiкага Князя Кейстута любiў i, жыцьця не шкадуючы, баранiў. Ларывон Кiрмунтавiч тады й галаву палажыў, калi Кароль загадаў задушыць Вялiкага Князя Кейстута ў Крэве. Людзi кажуць, што, як даведаўся ён аб забойстве тым, дык ухапiў меч i дзесяць найлепшых польскiх рыцараў пасёк, да Караля прабiваючыся. На сьмерць пацяў... Апавядаюць, што злы дух у яго ўсялiўся, нiкога ня слухаў i нiчога не разумеў, толькi пенай пырскаў на ўсе бакi, аж пакуль яму галаву зьнесьлi.
      - Ага, разумею, - перабiў Баярын. - За гэта й карыстаецца ваш Войт ласкай Князя Вiтаўта?
      - Ня толькi за гэта, бацюхна Баярын, ня толькi. Як забiлi пакойнага Ларывона Кiрмунтавiча, паслаў Кароль дружыну на Сокалаў, вотчыну Ларывона Кiрмунтавiча, i спалiлi гэты самы Сокалаў дашчэнту, а людзей перабiлi да аднаго. Пётра Ларывонавiч, Войт нашы, у той час на Крыжакоў паходам пайшоўшы быў. У тым пажары Сокалаўскiм, згарэла й жонка Пётры Ларывонавiча з двума дзеткамi. Ад таго часу ён i не паказваўся болей у свой Сокалаў, хаця на вайне багатую здабычу здабыў. Па загаду Вялiкага Князя Вiтаўта, Сокалаў адбудавалi, новымi людзьмi засялiлi, але Пётра Ларывонавiч ня хоча туды ехаць, а ўсё з Дружынай Князевай заставаўся, аж пакуль дастаў пасаду Войта тутэйшага...
      Выслухаўшы ўважна апавяданьне карчмара, Баярын гукнуў:
      - Грыгорый! Нясi паперу й пёры!
      Немалады ўжо дзяк, увесь у чорным, з рэдкай казьлiнай бародкай i васковым колерам твару, сухi як жордка, мiгам зьляцеў зь цёплай печы i, ўсеўшыся за стол, падрыхтаваўся пiсаць.
      Баярын, трохi памаўчаўшы, паважна пачаў дыктаваць:
      "У градзе Шумiлаве жывуць рускiя людзi й веру рускую спаведуюць. Войт мясцовы Пётр, сын Ларыонаў, iз Сокалава, бедствiя вялiкiя пацярпеў ад Караля Польскага i веры Рымскай, i ненавiсьць пiтае да iх прэвялiкую. Гасудару-ж Маскоўскаму жадае многiя лета здравiя i сiлы. Людзi тут у дастатку жывуць вялiкiм, на войны й разрухi ня гледзячы. З чужаземцамi ласкавыя, а да людзей Маскоўскiх брацкую прыязьнь адчуваюць i Гасудара Вялiкага Князя Русi Маскоўскай паўсякчас вялiчаюць ды Гасударом называюць, як i ў iншых гарадах i мястэчках Русi Лiтоўскай. Храмы Божыя веры рускай ва ўсiх гарадах i мястэчках пабудаваныя i вялiкай ласкай i пашанай люду паспалiтага карыстаюцца, вiдаць з таго, што Прэасьвяшчэньнейшы Ўладыка, Мiтрапалiт Маскоўскi i ўсяе Русi Фоцiй, працу i стараньне прэвялiкiя палажыўшы..."
      Захар Кузьмiч, сагнуўшыся ў пачцiвым паклоне, слухаў дыктоўку Баярына й у знак згоды лiсьлiва кiваў галавой. Дачакаўшыся нарэшце канца й сагнуўшыся яшчэ болей, ён спытаў:
      - Бацюхна Баярын, што на сьнеданьне зажадаеш? Ласкава прашу загадваць. Для Вашай Мiласьцi ўсё знойдзецца... Ласкава прашу...
      Было ўжо блiзка поўдня, калi Баярын Лука Рацiшчэў, са сваiм пачотам, выехаў з Шумiлiна ў напрамку на Полацак. Сьнег пачаў таяць. З-пад конскiх капытоў ён фантанамi вылятаў, перамешаны з вадой.
      Па ўезьдзе ў лес, сыры вецер, дзьмуўшы ў полi, не адчуваўся амаль зусiм. Добра адпачнуўшыя конi йшлi лёккай рысьсю, напiнаючы павады. Баярын, пакачваючыся ў сядле, пачаў пакрыху драмаць. Трапляючыяся па дарозе сяляне скiдалi шапкi й доўга глядзелi ўсьлед, дзiвячыся небываламу ўбраньню й зброi гасьцёў у высокiх вастраканцовых шоламах. Круглыя шчыты з завiлiстым узорам выклiкалi яшчэ большае зьдзiўленьне:
      - Цi то чалавек, цi то мангол? Не разьбярэш...
      Недалёка ад Залесься ўвагу Баярына прыцягнула вялiкая купа людзей, сабраных на ўзбочыне дарогi. Пад'ехаўшы блiжэй, ён пабачыў, што гэтыя людзi слухаюць сьляпога старца-гусьляра. Памiж стаўпiўшыхся сялян Баярын заўважыў два рыцарскiх панцыры, выблiскваючых i паграмыхваючых ад кожнага руху iхных уласьнiкаў - маладых Драбаў. Абодва старалiся як мага меней варушыцца. Паськiдаўшы шоламы й затаiўшы подых, яны ўсёй сваёй iстотай прыслухвалiся да голасу гусьляра. Прыпынiў каня й Баярын, зацiкаўлены даляцеўшымi да яго вуха словамi:
      ... Сабралась Арда непамерная,
      I Лiтву ваяваць пачала
      Вёскi палiць яна Праваслаўныя,
      I катуе людзей без канца...
      Пад'ехаўшы пачот Баярына таксама застыў нерухома, прыслуханы да старога, але моцнага голасу сьляпца-гусьляра. А дзед сьпяваў, перабiраючы сухiмi зморшчанымi пальцамi лады на гусьлях:
      Зараптаў Народ, затрывожыўся,
      I да Князя паслаў хадакоў:
      Затрымай Арду, Князь Кейстутавiч
      I пазбаў Твой Народ ад злыднёў.
      Пераслухаўшы ад Краiны паслоў,
      Князь маланкамi блiснуў вачэй,
      Загрымеў мячом, толькi рэха пайшло
      I па ўсёй аддалося Лiтве.
      Адгукнуўся ўраз селянiн ад ральлi,
      А купец свой пакiнуў бязьмен,
      Мех кавальскi замоўк - каваль шолам надзеў,
      На чале Ваявода стаў гневен.
      Загуло па Лiтве, полк за полкам iдзе,
      Усё на сустрач Кульгаваму Хану.
      Дзень i ноч латы блiшчуць, мячы мiгацяць,
      На пагiбель-ганьбу бусурману.
      Натоўп навокал гусьляра паступова нарастаў. Людзi, затаiўшы подых, прыслухвалiся да сьпеву, i, мiмаволi забываючыся пра ўсё, пераносiлiся думкамi туды, куды iх накiроўваў голас старога. Баярын асьцярожна, каб ня перашкаджаць сьпеву, прыпадняў кальчужную сетку над вухам, каб ясьней было чуваць. А гусьляр сьпяваў:
      Напаткаў Князь Арду пры рацэ.
      А рака празывалася Ворскла.
      Загрымелi сякеры, мячы...
      I татары завылi як воўкi.
      Ураз паняў Бусурманскi Ўладыка,
      Што зьмяце яго Вiтаўт зь зямлi
      Разатрэ, разьмяве пад капытам,
      Быццам шчура-гадзюку ў баi.
      Шле ганца ён на ратнае поле
      Свой наказ перадаць-завязьцi:
      Коль ня выстаяць, выйсьцi iз бою,
      I разсыпацца ўраз па сьцяпi!...
      Баярын ужо, здавалася, ня чуў сьпеву гусьляра, яго думкi ляцелi дзесь далёка-далёка над стэпамi Палтаўшчыны: "...Вось дружыны Вiтаўта пераходзяць Ворсклу. Полк за палком, з фырканьнем i пляскам выбiраюцца на супрацьлежны бераг: Лiтоўцы, Жамойты, Палякi, Крыжакi, i йзноў Лiтоўцы, Лiтоўцы... Татары шматтысячнай масай навальваюцца на не пасьпеўшых разгарнуцца ў баявы парадак Драбаў. Але разьлiк Вiтаўта апраўдаўся: лёккая коньнiца Манголаў не магла выстаяць супраць сталёвых панцыраў i цяжкiх сякер. Татары кiдаюцца хто куды, i вось, здаецца, перамога Лiтвы... Але татары не бягуць, а толькi мяняюць спосаб вядзеньня бою. Яны не падпускаюць блiзка да сябе, засыпаюць хмарамi стрэлаў, i на сваiх хутканогiх канях унiкаюць рукапашнай сечы... Лiтоўскiя шэрагi вачавiдку радзеюць: падаюць Драбы, падаюць Князi, падаюць Рыцары й Воi, Жамойцкiя, Польскiя, Нямецкiя, да яжоў падобныя ад натыканых стрэлаў. Вось падае Андрэй, Князь Полацкi, са стралой у перносьсi...
      Вялiкi Князь зразумеў выкрут Эдыгея, i пад прыкрыцьцем сваiх лучнiкаў адцягвае Дружыну назад, за Ворсклу, пад ахову лесу. Палкi адыходзяць хутка, нiбы ў панiцы, падымаючы цэлыя хмары пылу. Татары ўзьнiмаюць страшэннае выцьцё - Клiч Перамогi, i кiдаюцца ўсьлед, каб дабiць, зьнiшчыць сiлу Лiтоўскую. Эдыгей ужо марыць аб ласцы й багацьцi ад Тымура Кульгавага, Хана Ардынскага й Караля Каралёў... Частка Арды перапраўляецца праз Ворсклу й углубляецца ў лес... але трапляе ў пастку, раскiнутую Вiтаўтам. Пачынаецца бязьлiтаснае вынiшчэньне зарваўшыхся. Татары кiдаюцца назад у воды Ворсклы, але й тут iх даганяюць стрэлы цэльных Лiтоўцаў, роўных якiм няма лучнiкаў у сьвеце. Застаўшаяся на тым беразе частка Арды моўчкi назiрае гiбель сваiх супляменьнiкаў, ня маючы магчымасьцi нiчым iм дапамагчы. Вада ў Ворскле робiцца чырвонаю ад крывi, трупы Татараў сотнямi пакрываюць берагi невялiкае, але глыбокае ракi. Забiтыя ўжо ляжаць цэлымi купамi, немагчыма iх палiчыць... А сеча цягнецца далей... Татары ўжо апамяталiся, адбiваюцца, але цяжка шабляй прасячы сталёвы панцыр, затое меч i сякера лёкка сякуць Татар, пакрытых скурай зь бляшкамi... Уцалеўшыя рэшткi Татар, пакiдаючы коней i зброю, прабiраюцца да сваiх - за Ворсклу. Бiтва спыняецца. Арда разьбiлася аб жалезныя грудзi Лiтвы, але Вiтаўт абясьсiлеў - згубiўшы сотнi Князёў i тысячы Драбаў... Хан заварачвае ад зямлi Лiтоўскае, а Вiтаўт варочаецца ў Лiтву залечваць раны...
      Гусьляр ужо даўно скончыў, бязгучна варушыць патрэсканымi вуснамi й цiха пагладжвае па галаве свайго хлопчыка-правадыра, а сабраны натоўп яшчэ доўга стаiць неярухома, заварожаны песьняй-думай.
      Баярын, апамятаўшыся, кiнуў у дзедаву шапку медзяны грош i памаленьку рушыў далей. За iм маўклiва рушыў ягоны пачот.
      Усю дарогу Баярын ехаў моўчкi, перабiраючы ў думках малюнкi, навеяныя дзедам-гусьляром...

  • Страницы:
    1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17