Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
ModernLib.Net / Отечественная проза / Мудров Винцесь / Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке) - Чтение
(стр. 4)
Ранiцай наступнага дня сяржант вывеў яго з камэры i павёў па сходах на другi паверх. Яны прайшлiся доўгiм калiдорам, павярнулi направа i спынiлiся перад дыхтоўнымi, абабiтымi чорным дэрмацiнам дзьвярыма. Сяржант адчынiў дзьверы, упiхнуў галаву ў пройму: - Iван Iванавiч... Бянькоў... Iван увайшоў у габiнэт, i першае, што ўбачыў, - гэта партрэт Леванiда Iльлiча Брэжнева, якi вiсеў на сьцяне. Пад партрэтам сядзеў, апранены ў мiлiцэйскi мундур, Iван Iванавiч, якога Iван лiчыў генэралам i якi наяве аказаўся ўсяго толькi маёрам. Iван Iванавiч акiнуў цёзку калючым позiркам i, паказаўшы на крэсла, запытаў: - На Мамедава даўно працуеш? Iван прысеў самы на край крэсла i, ня ведаючы, што адказаць, прамармытаў: - Нядаўна. - А ты, Бянькоў, артыст. Паглядзець на цябе - дык дурыла дурылам. Нiколi б не падумаў, што ты на гэтую свалату працуеш, - сказаўшы слова "свалату", маёр зрабiў паўзу i кiўнуў у бок брэжнеўскага партрэту. - Сам хоць гэтую брыдоту ня палiш? - Якую брыдоту? - не зразумеў Iван. - Ды анашу... анашу... - грымнуў маёр i падняўся з крэсла. - Глядзi, хлопец... Цяпер ты ў нас вось тут... - цяжкая маёрава рука апусьцiлася на стос папераў. - Болей не пападайся. Згнаiм! I мая табе парада - завязвай ты з гэтымi анашыстамi. Чуеш? Маёр узяў Iвана за шкiрку, падвёў да дзьвярэй, i яшчэ празь iмгненьне падсьледны вылецеў з габiнэту, атрымаўшы пры гэтым ладнага кухталя i ня меней ладнага высьпятка. Акурат у гэты момант па калiдоры iшла знаёмая кабета ў караценькай спаднiцы, i Бянькоў, падаючы долу, мiжволi схапiў яе за голыя каленi. - Ай, ай, хто гэта? - усклiкнула маладзiца, падскочыла на месцы, а маёр, задаволена рагатнуўшы, растлумачыў: - Гэта яму на разьвiтаньне. Каб болей не пападаўся. Стогнучы i трымаючыся за бакi, Iван выйшаў на двор, дацягнуўся да блiжэйшай лавы i, прысеўшы на левую кумпячыну, перавёў дых. Балела ня толькi нiжэй сьпiны, але i сама сьпiна, i карак, i галава, i суворы мiлiцыянт з плякату, што вiсеў на суседнiм будынку, замарачна мiтусiўся ўваччу. Ён прымружыўся, пацёр павекi i ўбачыў перад сабою задаволеную фiзiяномiю Мамедава. - Паехалi, абмыем свабоду, - прамовiў каўказец i паказаў рукой на шэрую "Волгу", якая стаяла непадалёку...
Страницы: 1, 2, 3, 4
|