Современная электронная библиотека ModernLib.Net

Смерць Бiкунi (на белорусском языке)

ModernLib.Net / Комацу Сакё / Смерць Бiкунi (на белорусском языке) - Чтение (стр. 2)
Автор: Комацу Сакё
Жанр:

 

 


      - Добра, дапусцiм, усё так i ёсць, - сказаў нехта. - Але калi яна пражыла так доўга, чаму б ёй яшчэ не пажыць? А цяпер, выходзiць, яна вырашыла памерцi.
      - Чаму? - малады iнжынер на хвiлiнку змоўк. У яго апусцiлiся плечы. - Яна сказала чаму. Праўда, жыла яна доўга, i жыццё не было ёй цяжкае. Калi б ёй надакучыла, яна магла б у любы час пакончыць з сабою. Але... Бiкунi сказала: "Жыццё маё было цяжкае, але не было цяжарам. Людзi знiкалi. Усе мае мужчыны памiралi адзiн за адным. Свет мяняўся. Але свет дагэтуль захоўваў мудрасць". А яшчэ яна сказала, што цяпер сама стала часткаю мiнулага, бо не засталося на свеце нiчога нязменнага i прырода памiрае i не хоча больш клапацiцца пра сваiх сяброў. Навошта жыць, калi памяць вяне, як кветка восенню, i жывая плоць робiцца легендай?
      - Так... - начальнiк глыбакадумна хмыкнуў. - А час iдзе.
      Малады iнжынер уздрыгнуў i ўзняў галаву.
      - Скажыце мне, хiба няма на свеце нiчога такога прыгожага, што трэба было б захаваць? Цi так ужо патрэбна нам гэтая дарога? Што яна такое - бяздушная данiна часу звышхуткасных аўтамабiляў, уступка пасажырам, якiя мерацца iмгненна перанесцiся з аднаго пункта ў другi... Заплюшчыш вочы - i няма поўдня, ты на поўначы... А далей што? Моднае ж старэе. Пройдзе дзесятак гадоў, i гэтая дзiўная дарога, цуд сучаснай тэхнiкi, стане вельмi старой бабулькай. На яе нiхто i глянуць не захоча... Хiба нельга правесцi дарогу ў абход гары?.. Горы ж гэта плоць прыроды, адна з яе частак, прыгожых i велiчных. Нашы прадзеды любiлi гэтую гару i прапрадзеды, прапрадзеды iх прапрадзедаў... Дык навошта ж, навошта? Што гэта - вартыя жалю ўступкi ЭВМ? Данiна прымiтыўнай геаметрыi, якая не выносiць хвалiстай лiнii?..
      Грымнуў выбух, i столь сховiшча свiнцовай хмарай навiсла над людзьмi. Нехта войкнуў. Шэры вецер прайшоў над галовамi, быццам мора ўсхвалявалася недзе, быццам з чорнай безданi ўзняўся ўраган i заплакаў над чалавечым лёсам.
      Гара разбухла, на iмгненне павялiчылася ў два разы i абвалiлася ў бяздонне барвовага кiпячага катла.
      I ў клубах дыму мiльгануў марскi бераг, i калючы, узняты на дыбкi бурай, пясок, i край чорнага кiмано, якi мог паспрачацца сваёй чарнатой з горам навакольнага свету, i кончык белай хусткi, белай, як сон i забыццё. I пяшчотныя пялёсткi ружы, якая не вяне нават у непагадзь, мiльганулi ў iх. Цi ружа была гэта цi раптоўны блiк святла на шчацэ маладой дзяўчыны - хто ведае?..
      А экскаватары ўжо ўгрызалiся ў мёртвае цела зямлi, i вежавыя краны ўзнiмалi над iм свае халодныя сталёвыя iклы.

  • Страницы:
    1, 2