Современная электронная библиотека ModernLib.Net

Маска (на белорусском языке)

ModernLib.Net / де Мопассан Ги / Маска (на белорусском языке) - Чтение (Ознакомительный отрывок) (Весь текст)
Автор: де Мопассан Ги
Жанр:

 

 


Де Мопассан Ги
Маска (на белорусском языке)

      Гi дэ Мапасан
      Маска
      Пераклад: Нiна Мацяш
      У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра, што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты.
      Самая разнастайная публiка сцякалася сюды з усяго Парыжа - аматары безагляднай весялосцi, усе, каму па сэрцы амаль распусныя, на мяжы з разгулам, забавы. Iшлi службоўцы i сутэнёры, прастытуткi i служанкi ў разнастайных - ад просценькага сiтцу да вытанчанага батысту - уборах, багатыя, усе ў дыяментах, векавухi i немаёмныя шаснаццацiгадовыя дзяўчаткi, ахопленыя прагай "шыкануць", людзей паглядзець ды сябе паказаць. У гэтым узбуджаным натоўпе шмыгалi i юнакi ў чорных элегантных фраках i ўжо не першай свежасцi, але ўсё яшчэ юрлiвыя дзецюкi, якiя нiбы вышуквалi там, вынюхвалi нешта, затое ўсе маскi, здавалася, былi апанаваныя адзiным памкненнем - адвесцi душу. Аркестр уцiнаў славутую кадрылю, i вакол танцораў утварылася пышная карона гледачоў. Усхваляванае кола, жывы замес з мужчынскай i жаночай плоцi, якi атачыў дзве пары танцораў, то сцiскаўся, як удаў, то паслабляўся суладна выкаблучванням танцораў. Абедзве жанчыны вытваралi такое, быццам iх ногi былi гумкамi, прымацаванымi да стану. Яны то з сiлай ускiдвалi iх угору, быццам намервалiся шпурнуць у неба, то раптоўна, нiбы ногi тыя былi на шарнiрах, разводзiлi iх у "шпагат" i ў незвычайным, адначасова i непрыстойным, i смешным вымаху краналiся пахам падлогi.
      Iх кавалеры падскоквалi, iмклiва перабiралi нагамi, вiхлялiся, трэслi i размахвалi рукамi, як куксамi абскубаных крылаў, i хоць былi яны ў масках, адчувалася, што давалася iм гэта нялёгка.
      Адзiн з танцораў, якi ў найпапулярнейшай кадрылi замянiў адсутную знакамiтасць - прыгажуна "Мара дзяўчатак" - i сiлiўся не саступiць нястомнаму "Цялячаму рабру", рабiў такiя няўклюдныя выверты, што гэта выклiкала дружны смех i кепiкi гледачоў.
      Ён быў худы, адзеты, як пiжон, з цудоўнай лакiраванай маскай на твары маскай юнака са светлымi падвiтымi вусамi i пышным парыком на галаве.
      Ён нагадваў васковую фiгуру з музея Грэвэна, нейкую дзiўную, незразумелую карыкатуру на юнага прыгажуна з часопiса мод; танцаваў ён зацята, але нязграбна, з нейкiм камiчным запалам. Рухi ў яго былi як падмарожаныя ў параўнаннi з iншымi, калi ён сiлiўся паўтарыць iх выбрыкi; у яго быў выгляд паралiтыка, выгляд няўклюднага кудлы-падваротнiка ў гульнi з чыстакроўнымi хартамi. Здзеклiвыя "брава" толькi паддавалi яму жару. I, ахмялелы ад свае заўзятасцi, ён так утрапёна дрыгаў нагамi, што пры чарговым шалёным падскоку знячэўку ўрэзаўся галавой у сцяну гледачоў, якая ўмiг расступiлася, каб даць яму дарогу, i тут жа самкнулася зноў вакол знерухомелага, распластанага на падлозе знежывелага цела танцора.
      Мужчыны паднялi яго i панеслi з залы. Пачулiся крыкi: "Доктара! Цi ёсць тут доктар?!" З натоўпу азваўся малады чалавек, вельмi элегантны, у чорным фраку з буйнымi брыльянтамi на святочнай кашулi.
      - Я выкладчык на факультэце, - сцiпла сказаў ён.
      Яму далi прайсцi ў пакой, завалены папкамi, бы канторка якога службоўца, дзе на крэслах ужо ляжаў усё яшчэ непрытомны танцор. Доктар найперш памкнуўся зняць маску, але выявiлася, што гэта не так проста: мноства танюткiх драцiначак старанна знiтоўвалi яе з краямi парыка, моцным плецiвам акалялi ўсю галаву, i богведама як было яго расплесцi. Шыя таксама была апята штучнай скураю, што iшла спадыспаду маскi ўнiз ад падбародка, i гэтая пальчаткавая скура цялеснага колеру прыпiналася да каўняра кашулi.
Конец бесплатного ознакомительного фрагмента.