Современная электронная библиотека ModernLib.Net

Эстафета (на белорусском языке)

ModernLib.Net / Отечественная проза / Быков Василь / Эстафета (на белорусском языке) - Чтение (Ознакомительный отрывок) (Весь текст)
Автор: Быков Василь
Жанр: Отечественная проза

 

 


Быков Василь
Эстафета (на белорусском языке)

      Васiль Быкаў
      Эстафета
      Ён упаў на забаранаваную мякаць агароднай зямлi, не дабегшы якiх дзесяцi крокаў да пасечанага асколкамi белага домiка з разбураным чарапiчным дахам - iхняга ўчарашняга арыенцiра тры.
      Перад тым ён, iрвучы гiмнасцёрку, прадраўся праз калючы гушчар жывой загарадзi, у якой з самага ранку гэтага пагоднага красавiцкага дня гулi, варушылiся пчолы, i, акiнуўшы хуткiм позiркам рэдкi ланцужок постацей, што па свежа апрацаваных агародах беглi да ўскраiнных домiкаў, замахаў рукамi i праз стрэлы i выбухi крыкнуў:
      - Прыняць улева, на кiрху!!!
      Пасля прыгнуўся, неяк баднуў галавой у зухавата прыткнутай пiлотцы i, выпусцiўшы пiсталет, тыцнуўся тварам у цёплую мякаць зямлi.
      Сержант Лемяшэнка ў той час, размахваючы аўтаматам, зморана трухаў уздоўж калючай, дбайна падстрыжанай зялёнай сцяны i ледзьве не наскочыў на свайго нечакана распластанага ўзводнага. Спярша ён здзiвiўся, што той гэтак недарэчна спатыкнуўся, нейкая няяснасць кораценька мiльганула ў свядомасцi, але затым усё стала на сваё месца. Лейтэнант назаўжды застыў, убiўшыся русавалосай галавой у пульхную зямлю, падкурчыўшы пад сябе калена левай нагi, выцягнуўшы правую, i некалькi пчол патрывожана мiтусiлiся над яго нерухомай прапацелай спiною.
      Лемяшэнка не спынiўся, толькi нервова перасмыкнуў вуснамi i, пераняўшы каманду, закрычаў праз грукат бою:
      - Узвод, прыняць лявей! На кiрху! Гэй, на кiрху!!!
      Узвода, аднак, ён не бачыў - два дзесяткi аўтаматчыкаў ужо дасягнулi агарожаў, садкоў, будынкаў i прапалi ў грукаце бою, якi ўваходзiў у самую сiлу. Справа ад сержанта, на суседнiм панадворку, мiльгануў за шчыкетнiкам шэры твар кулямётчыка Натужнага, недзе за iм паказаўся i знiк малады бялявы Тарасаў. Астатнiх байцоў яго аддзялення таксама не было вiдаць, але па тым, як час ад часу патрэсквалi iх аўтаматы, Лемяшэнка адчуваў, што яны недзе побач.
      Трымаючы напагатове свой ППШ, сержант абабег домiк, запыленымi ботамi трушчачы шкло i паскiданую з даха чарапiцу. У iм усё тлеў невыразны, так i не праяснены смутак аб забiтым узводным, у якога, бы эстафету, падхапiў ён чарговы клопат - павярнуць узвод фронтам да кiрхi. Лемяшэнка не дужа разумеў, навошта гэта было, але апошнi загад камандзiра набыў ужо сiлу i вёў яго новым кiрункам.
Конец бесплатного ознакомительного фрагмента.