Современная электронная библиотека ModernLib.Net

Казкi (на белорусском языке)

ModernLib.Net / Андерсен Ганс / Казкi (на белорусском языке) - Чтение (стр. 20)
Автор: Андерсен Ганс
Жанр:

 

 


      Так, цудоўна! Дзяўчынка паказвала ўсё гэта хлопчыку, i паўсюль пахла бузiна, паўсюль развейваўся чырвоны сцяг з белым крыжам, сцяг, пад якiм плаваў стары матрос з Новай слабодкi. I вось хлопчык стаў юнаком, i яму таксама прыйшлося накiравацца ў далёкае плаванне ў цёплыя краiны, дзе расце кава. На развiтанне дзяўчынка дала яму кветачку са сваёй грудзiны, i ён схаваў яе ў псалтыр. Часта ўспамiнаў ён на чужыне сваю радзiму i разгортваў кнiгу заўсёды на тым самым месцы, дзе ляжала кветачка, якую далi яму на памяць! I чым болей юнак глядзеў на кветку, тым свяжэйшая тая рабiлася i мацней пахнула, а юнаку здавалася, што да яго даносiцца водар дацкiх лясоў. У пялёстку ж кветачкi яму ўяўляўся тварык блакiтнавокай дзяўчынкi; ён быццам чуў яе шэпт: "Як хораша тут увесну, улетку, увосень i ўзiмку!" I сотнi малюнкаў праносiлiся ў ягонай памяцi.
      Гэтак прайшло нямала гадоў; ён састарэў i сядзеў са сваёй бабулькай жонкаю пад расквiтнелым бузiнавым кустом. Яны трымалiся за рукi i гаварылi пра былыя днi i пра сваё залатое вяселле, гэтак жа, як iхнiя прадзеды з Новай слабодкi. Блакiтнавокая дзяўчынка з бузiнавымi кветачкамi ў валасах i на грудзях сядзела на галiнцы бузiны, кiвала iм галавою i гаварыла: "Сёння ваша залатое вяселле!" Пасля яна дастала са свайго вянка дзве кветачкi, пацалавала iх, i яны заблiшчэлi спачатку як сярэбраныя, а пасля як залатыя. Калi ж дзяўчынка паклала iх на галовы старых, кветкi пераўтварылiся ў кароны, i муж з жонкаю сядзелi пад квiтнеючым, пахкiм кустом, быццам кароль з каралеваю.
      I вось стары пераказаў жонцы гiсторыю пра Бузiнавую матульку, як сам чуў у маленстве, i абоiм здавалася, што ў той гiсторыi было так шмат падобнага на гiсторыю iх асабiстага жыцця. I якраз тое, што было ў ёй падобнае, найбольш усяго i падабалася iм.
      - Так-так! - сказала дзяўчынка, якая сядзела ў зелянiне. - Хто заве мяне Бузiнавай матулькаю, хто Дрыядай, а сапраўднае маё iмя Ўспамiн. Я сяджу на дрэве, што ўсё расце i расце; я помню ўсё i ўмею расказваць пра ўсё! Пакажы, цi захавалася яшчэ ў цябе мая кветачка?
      I стары разгарнуў псалтыр: бузiнавая кветачка ляжала такая свежая, быццам яе толькi што паклалi туды! Успамiн па-сяброўску хiтаў галавою старым, а тыя сядзелi ў залатых каронах, асвечаныя пурпуровым вячэрнiм сонцам. Вочы iхнiя заплюшчылiся, i... Ды тут i казка заканчваецца!
      Хлопчык ляжаў на пасцелi i сам не ведаў, цi бачыў ён усё гэта ў сне, цi толькi чуў казку. Iмбрык стаяў на стале, але з яго не расла бузiна, а дзядок збiраўся ўжо адыходзiць, а хутка i пайшоў.
      - Якi цуд, якая вабнасць! - сказаў хлопчык. - Мама, я пабыў у цёплых краях!
      - Веру, веру! - сказала мацi. - Пасля такiх двух кубкаў моцнай бузiнавай гарбаты можна пабываць у цёплых краях! - I яна добра загарнула яго ў коўдрачку, каб ён не прастудзiўся. - Ты, здаецца, паспаў, пакуль мы са старым сядзелi ды спрачалiся пра тое, казка гэта цi быль!
      - А дзе ж Бузiнавая матулька? - запытаў хлопчык.
      - У iмбрыку! - адказала мацi. - I няхай сабе там застаецца!

  • Страницы:
    1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20