Современная электронная библиотека ModernLib.Net

Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)

ModernLib.Net / Альдани Лино / Месяц дваццацi рук (на белорусском языке) - Чтение (стр. 2)
Автор: Альдани Лино
Жанр:

 

 


      Дэвiд устаў, узяў кнiгу i пайшоў да дошкi, залажыўшы пальцам разгорнутую старонку. Вочы ў яго блiшчалi, а шчокi зрабiлiся пунсовыя.
      - Цяпер ты зразумеў, чаму Тытан называюць яшчэ i "Месяцам дваццацi рук"?
      - Ага, спадар настаўнiк.
      - Дык вось, Дэвiд... Пасля рэйса "Iбiса" прайшло чатыры стагоддзi. З таго часу кожны касманаўт лiчыць для сябе за найвышэйшы гонар, калi пасля многiх гадоў спадзвiжнiцкай працы i самаахвяравання яго ўзнагароджваюць ордэнам "Пурпуровай рукi". Табе гэта зразумела?
      - Вядома, спадар настаўнiк... А што... што сталася з доктарам Паўльсэнам?
      - А, з доктарам "Iбiса", - уздыхнуў настаўнiк. - Ён таксама быў удастоены мноства ўзнагарод i высокiх ушанаванняў. Ну, а потым... Паводле адных крынiц, неўзабаве пасля гэтага ён загiнуў у аўтамабiльнай катастрофе, другiя сцвярджаюць, быццам ён скончыў самагубствам.
      - Самагубствам?! Але чаму?
      - Не ведаю, дружа. Можа, таму, што толькi яму нiхто не мог тады ампутаваць руку...
      Дэвiд панурыўся. Настаўнiк пачаў расказваць пра бязмежнасць i прыгажосць космасу, пра незнаёмыя светы, дзе не ведаюць зямных нягод, светы, якiя бясконца далёкiя i неабсяжныя...
      Дэвiд сеў на месца, а настаўнiк працягваў урок. Яго злёгку гугнявы голас разносiўся па класе. Вучнi сядзелi моўчкi i як зачараваныя лавiлi кожнае настаўнiкава слова.
      I толькi Дэвiд быў у сваiх думках. Заўтра ён як след вывучыць заданне. I больш не будзе балбатаць i не слухаць настаўнiка на ўроках астраномii. Але сёння ён не можа слухаць. Ён думае пра тое, што бацька, вiдаць, моцна засмуцiцца. Але ён не хоча больш быць хiрургам: зямны шар для яго цяпер вельмi малы. Ён уздымае вочы, i погляд яго прыцягваюць зорныя карты, якiя вiсяць на сцяне. Паступова абрысы навакольных прадметаў знiкаюць, i Дэвiд застаецца адзiн, зачараваны мiгаценнем далёкiх свяцiлаў.

  • Страницы:
    1, 2